УСУ ўночы атакавалі марскі нафтавы тэрмінал у акупаванай Феадосіі
9- 7.10.2024, 9:25
- 13,864
Ён з'яўляецца найбуйнейшым у Крыме.
Уночы на панядзелак, 7 кастрычніка, Сілы абароны Украіны нанеслі ўдар па марскім нафтавым тэрмінале расейцаў у часова акупаванай Феадосіі, што ў Крыме.
Пра гэта паведаміў Генеральны штаб УСУ.
Адзначаецца, што ў раёне аб'екта зафіксавана ўзгаранне. Наступствы знішчэння ўдакладняюцца.
У Генштабе адзначылі, што феадасійскі тэрмінал з'яўляецца найбуйнейшым у Крыме ў аб'ёмах перагрузкі нафтапрадуктаў, якія выкарыстоўваліся, у тым ліку і для забеспячэння патрэб расейскага войска.
Задача выканана падраздзяленнямі ракетных войскаў УСУ ва ўзаемадзеянні з іншымі складнікамі Сіл абароны Украіны.
"Мерапрыемствы для падрыву ваенна-эканамічнага патэнцыялу Расейскай Федэрацыі працягваюцца", - дадалі ў Генштабе.
Уночы 7 кастрычніка ў часова акупаваным Крыме прагрымелі выбухі. У раёне аэрадрома Бельбек узнік пажар. У Сеціве таксама паведамлялі, што ў Феадосіі пасля нападу беспілотнікаў успыхнула нафтабаза.