Нерухомасць не падняць
8- 7.10.2024, 8:37
- 10,286
Ці чакаць запаволення росту кошту "квадрата" ў Беларусі?
Экспэрты партала “Куфар Нерухомасць”, на якім размяшчаецца больш за 42 000 аб'яў аб продажы кватэр ва ўсёй Беларусі, прааналізавалі, што адбывалася ў абласных гарадах з медыяннымі коштамі на кватэры ў верасні, і як яны змяніліся ў параўнанні са жніўнем, піша сайт «Белорусы и рынок».
Медыяны кошт - гэта кошт сярэдняй прапановы за названы перыяд (палова кватэр каштуе даражэй, палова - танней).
Вывучыўшы звесткі, яны выявілі змяншэнне колькасці паспяхова закрытых угод у параўнанні са жніўнем на 9%.
Такім чынам, што ж кажуць эксперты “Куфар Нерухомасць”?
Традыцыйна самыя дарагія кватэры прадаюцца ў Менску. За апошнія два месяцы ў гэтым горадзе было прададзена 334 кватэры. Калі казаць аб фармаце, то “двойкі” абышліся пакупнікам даражэй за ўсё - у жніўні “квадрат” каштаваў 1582 даляра, а ў верасні - 1480. 1-пакаёвыя кватэры засталіся практычна на тым жа ўзроўні - 1210 і 1209 даляраў. Па 3 - і 4-пакаёвых кватэрах у сталіцы ў верасні медыяна знізілася на 2 - 4%.
Другі горад самых высокіх коштаў - гэта Берасце. Колькасць угод у гэтым горадзе ў верасні меншая на 26% у параўнанні са жніўнем - Берасце займае апошняе месца з 92 угодамі за 2 месяцы. Але ў адрозненне ад агульнай тэндэнцыі зніжэння коштаў тут мы бачым рост. Метр 1-пакаёвых кватэр з 1039 даляраў узняўся да 1066 далараў. Сталі таннейшымі толькі 4-пакаёвыя - з 889 даляраў метр знізіўся да 814 даляраў.
У Гародні колькасць угод крыху вырасла: са 104 да 113. А кошт метра пайшоў на спад, за выключэннем “аднапакаёвак” - яны засталіся на тым жа ўзроўні: у жніўні гэта было 904 даляры за метр, у верасні - 905 даляраў. Да прыкладу, 3-пакаёвыя кватэры сталі таннейшымі на 47 даляраў за "квадрат", а 4-пакаёвыя - на 75 даляраў.
Самы дарагі фармат кватэр у Магілёве - 1-пакаёвыя. У жніўні яны каштавалі 857 даляраў за "квадрат", у верасні - 861 даляр. Выраслі кошты і іншых фарматаў: 2-пакаёвых - на 23 даляры, 3-пакаёвых - на 14 даляраў. Сталі таннейшымі толькі чатырохпакаёўкі – яны ўпалі ў кошце на 90 даляраў і сталі каштаваць 605 за метр. Гэта самая маленькая лічба медыяны за апошнія два месяцы ў абласных цэнтрах.
У Гомелі колькасць угод у верасні ў параўнанні са жніўнем зменшылася на 14 угод. Усе фарматы кватэр, акрамя, 4-пакаёвых у кошце метра зменшыліся на 28 - 31 даляры. Самыя дарагія – “двойкі” - каштавалі ў верасні 794 даляра за метр, “аднапакаёўкі” ў кошце былі крыху таннейшыя - 787 даляраў. А вось кошт квадратнага метра 4-пакаёвых кватэр ірванула ўверх - павялічылася на 74 даляра.
Самым даступным абласным цэнтрам у кошце "квадрата" ў кватэрах стаў Віцебск. Дынаміка коштаў за апошнія два месяцы тут прасочваецца мала. Да прыкладу, 1-пакаёвыя кватэры ў жніўні каштавалі 779 даляраў, а ў верасні - 781 даляр. А 2-пакаёвыя засталіся на тым жа ліку - 737 даляраў. 3-пакаёвыя сталі таннейшыя на 9 даляраў. Затое 4-пакаёвыя выраслі на 73 даляры паводле медыяны метра. Магчыма, не самыя дарагія цэны паўплывалі на колькасць угод - паспяхова закрыта ў культурнай сталіцы Беларусі на Куфар Нерухомасць было 259 здзелак.
Ці можна казаць, што кошты квадратнага метра выходзяць на плато? Па адным месяцы складана зрабіць такую выснову, але адназгачна варта паназіраць за сітуацыяй на рынку.