«Лукашэнка абраў найгоршы варыянт»
14- 7.10.2024, 7:44
- 28,870
Дыктатар апынуўся ў сваім персанальным пекле.
У эфіры «Еўрарадыё» аналітык Сяргей Чалы расказаў, чаму Лукашэнка баіцца словы "выбары":
- Звярніце ўвагу, як яны старанна пазбягаюць словы “выбары”. Яны кажуць "электаральная кампанія". Лукашэнка кажа, што ёй не трэба надаваць занадта шмат увагі, “гэтая шараговая падзея” і г.д.
Чаму ўлады пазбягаюць слова "выбары" зразумела: таму што выбары маюць на ўвазе выбары. І траўма Лукашэнкі 2020 года нікуды не падзелася, яна па-ранейшаму яму баліць.
Я ў лютым сказаў, што Лукашэнка на выбары не пойдзе, прайшло ўжо 8 месяцаў і ён дагэтуль нічога выразнага не сказаў. На ўсе пытанні, маўляў, "давай ужо вызначайся", Лукашэнка адказвае: што вы прычапіліся, стае іншых праблем.
Яго гняце ўласнае становішча: чалавека, якога нідзе не прымаюць, стомленага і старога. Глядзіце, як яны старанна пазбягаюць згадвання, што Лукашэнку 70 гадоў. Той самы выпадак, калі яго лозунг пачынае працаваць супраць яго (“эпоха 70-гадовых кіраўнікоў заканчваецца”).
Чалы мяркуе, што Лукашэнка дрэнна скончыць:
- Развілак было шмат, але чалавек паслядоўна выбіраў кожны раз найгоршы варыянт. І вось ён апынуўся ў сваім персанальным пекле. Час ужо звыкаць да пякельнага полымя, пачынаць грэцца ля вогнішча. І я думаю, што ён разумее гэта.
Я ўжо шмат разоў выкарыстоўваў метафару камунікацыі з д'яблам: табе гэта дапамагае, але ў самым канцы ты становішся праклятым, высмеяным, прыніжаным чалавекам. Так Лукашэнка ў гісторыю і ўвойдзе.