21 снежня 2024, Субота, 17:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі гандбаліст стаў пераможцам клубнага чэмпіянату свету

Беларускі гандбаліст стаў пераможцам клубнага чэмпіянату свету
МІКІТА ВАЙЛУПАЎ

Мікіта Вайлупаў заваяваў тытул з вугорскім «Веспрэмам».

Упершыню ў гісторыі гэты тытул заваяваў вугорскі «Веспрэм», колеры якога ўжо трэці сезон абараняе наш суайчыннік Мікіта Вайлупаў. У фінале турніру, які прайшоў у Егіпце, правы крайні закінуў пяць мячоў, а яго каманда ў овертайме адолела пераможцу трох папярэдніх розыгрышаў нямецкі «Магдэбург» — 34:33.

Усяго ў клубным чэмпіянаце свету ўдзельнічалі дзевяць каманд з шасці кантынентаў. Акрамя «Веспрэма» і «Магдэбурга», Еўропу прадстаўляла пераможца Лігі чэмпіёнаў гішпанская «Барселона», з якой каманда Вайлупава разабралася ў паўфінале, прычым таксама ў дадатковы час — 39:34. У тым матчы беларус вызначыўся двойчы.

Дадамо, што Вайлупаў стаў трэцім беларусам, які стаў пераможцам гэтага турніру. Раней аналагічнага поспеху дабіваліся Міхаіл Якімовіч і Сяргей Рутэнка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках