6 кастрычнiка 2024, Нядзеля, 18:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за 600 паветраных балонаў з беларускай кантрабандай прыляцела ў Літву з пачатку года

4
Больш за 600 паветраных балонаў з беларускай кантрабандай прыляцела ў Літву з пачатку года

Пераняць удалося больш за 70.

З пачатку года ў Літву з Беларусі заляцела больш за 600 паветраных балонаў (мэтэазондаў) з кантрабанднымі цыгарэтамі, паведаміў агенцтву BNS прадстаўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) Гедрус Мішуціс, піша «Позірк».

Са слоў Мішуціса, памежнікамі было перанята больш за 70 балонаў (блізу 11,6%).

«Гэта не азначае, што ўсе неперанятыя паветраныя балоны дастаюцца кантрабандыстам. <…> Некаторыя з іх выбухаюць, падаюць», — сказаў ён.

30 верасня паведамлялася, што САДМ ініцыюе папраўкі ў заканадаўства, каб атрымаць права ўжываць агнястрэльную зброю супраць невядомых аб'ектаў, якія залятаюць на тэрыторыю краіны паветрам. З адпаведнай просьбай у МУС звярнуўся начальнік памежнай службы Рустам Любаеў.

Паводле ягоных слоў, цяпер такога права памежная служба не мае, а колькасць аб'ектаў, што залятаюць з тэрыторыі Беларусі, павялічылася са 117 у жніўні да 250 у верасні. Размова, сярод іншага, ідзе аб паветраных балонах, якія выкарыстоўваюцца для кантрабанды цыгарэт.

Як паведаміў Любаеў, мэтэазонды хутка дасягаюць вышыні 2-5 км, і ў сённяшніх варунках літоўскія памежнікі не маюць сродкаў для барацьбы з імі. Больш за тое, дадаў кіраўнік САДМ, пры пералёце мяжы такія аб'екты візуальна не бачныя.

Ён звярнуў увагу на інцыдэнт 28 верасня, калі на тэрыторыю аэрапорта ў Вільні а 23.45 упаў "невялікі некіравальны паветраны балон", які пераносіў кантрабандныя беларускія цыгарэты. Скрынка «была абцягнутая чорнай плеўкай, скрозь шчыліны якой відаць былі пачкі цыгарэт «Мінск», паведамлялася напярэдадні.

Дэпутат Сэйма Літвы Дайнюс Гайжаўскас тады паведаміў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку», што мэтэазонд пераносіў цяжар вагой 20 кг.

«Мээаралагічныя балоны — не навінка. <…> Выяўляецца, з Беларусі ў Літву ўжо год лятаюць сотні паветраных балонаў, якія пераносяць тавары. Сёння нам вядома, што паветраныя балоны выкарыстоўваюцца для кантрабанды. На паветраным балоне можна перавезці блізу 1.000 пачкаў цыгарэт», — заявіў парламентарый.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках