Эндакрынолаг: Кожны беларус усё жыццё павінен атрымліваць дзве дабаўкі
7- 6.10.2024, 15:38
- 9,726
Ёд і вітамін D.
Лекар-эндакрынолаг і дыетолаг Уладзіслаў Марозік расказаў агенцтву «Минск-Новости», што кожны беларус усё жыццё павінен атрымліваць дзве дабаўкі - ёд і вітамін D.
- Спецыяльнай дыеты для правільнага гарманальнага фону не патрабуецца. Аднак дзве дабаўкі кожны беларус павінен атрымліваць дадаткова цягам усяго жыцця - ёд і вітамін D, - удакладніў спецыяліст. - Першы можна не піць у таблетках. Дастаткова дадаваць ёдаваную соль у працэсе гатавання.
Таксама лекар зняпраўдзіў міф, што для правільнага балансу гармонаў трэба есці адны прадукты, а ад іншых адмовіцца. А вось разнастайнасць на стале са штодзённай дастатковай колькасцю гародніны і садавіны, рыбай і морапрадуктамі двойчы на тыдзень, перыядычным ужываннем чырвонага мяса, дапаможа атрымаць пажыўныя рэчывы непасрэдна з ежы.