У Літве затрымалі вайсковыя грузы, прызначаныя для расейскага войска
3- 5.10.2024, 21:31
- 13,786
Іх перададуць Украіне.
З 27 верасня да 1 кастрычніка супрацоўнікі Каўнаскай тэрытарыяльнай мытні і Мытнай крымінальнай службы (ТКТ) Літвы знайшлі ў пасажырскіх цягніках, якія рухаліся з Калінінграда ў Маскву, чатыры грузы з рознымі прадметамі вайсковага прызначэння, паведаміўLRT.
Адзначаецца, што мытнікі канфіскавалі маскіровачныя сеткі і вайсковую камуфляжную форму.
"Імаверна, што гэтыя грузы прызначаны для ўзброеных сіл Расейскай Федэрацыі, якія вядуць вайну супраць Украіны", - гаворыцца ў паведамленні літоўскай мытні.
У панядзелак, 30 верасня ў цягніку, які рухаўся з Калінінграда, знайшлі партыю маскіровачных сетак.
Са слоў мытнікаў, такія грузы для расейскага войска звычайна адпраўляюць сябры розных грамадскіх арганізацый, якія дзейнічаюць у Калінінградскай вобласці Расеі.
Канфіскаваныя прадметы літоўская мытня перадасць Украіне ў якасці дапамогі, дадае LRT.