Што зараз будзе складаней увесці ў Беларусь з-за мяжы?
3- 5.10.2024, 19:41
- 25,902
Мытня змяніла спіс тавараў для асабістага карыстання.
У Беларусі з 6 кастрычніка 2024 года ўваходзяць у дзеянне змяненні, якія датычацца пераліку тавараў, якія не належаць да тавараў для асабістага карыстання, распавялі ў Мытным камітэце.
Спіс дапоўнілі такімі таварамі, як каруселі, арэлі, манекены для краўцоў, бытавая тэхніка ў разукамплектаваным выглядзе, выбуховыя і гаручыя рэчывы, піратэхнічныя вырабы, тавары, якія выкарыстоўваюцца ў салонах прыгажосці, спа-цэнтрах, цырульнях.
Пры гэтым да тавараў для асабістага карыстання будуць належаць асобныя машыны, механізмы, абсталяванне, якія выкарыстоўваюцца фізічнымі асобамі ў звычайнай жыццядзейнасці.
Напрыклад, у межах устаноўленых характарыстык можна завезці ў якасці тавару для асабістага карыстання снегаачышчальнік, газонакасілку, садовы бытавы здрабняльнік, тачыльны (шліфавальны) станок і падобнае.
Акрамя таго, у спісе дазволеных да ўвозу як тавары для асабістага карыстання, прысутнічаюць бытавыя пасудамыйныя машыны, даільныя апараты, бытавыя інкубатары для яек, вязальныя і вышывальныя машыны, бетонамяшалкі, прылады для фармавання фігур і мадэлей з пластмасы і іншае.
З поўным пералікам тавараў, якія не належаць або належаць да тавараў асабістага карыстання, можна азнаёміцца на сайце Дзяржмыткамітэта.