21 снежня 2024, Субота, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лётчык-інструктар раскрыў, чаму ўсё больш «шахедаў» залятае ў Беларусь

5
Лётчык-інструктар раскрыў, чаму ўсё больш «шахедаў» залятае ў Беларусь

Блізу 20% беспілотнікаў мяняюць траекторыю.

У паветранай прасторы Беларусі ўжо не першы раз з'яўляюцца беспілотнікі. 3 кастрычніка было заўважана некалькі «Шахедаў», у гэты час у небе знаходзіўся гелікаптэр з дыктатарам Лукашэнкам.

Палкоўнік запасу УСУ, лётчык-інструктар, ваенны эксперт Раман Світан у размове з «24 Каналам» зазначыў, што апошнім часам значная колькасць «Шахедаў» вяртаецца ў Расею, дроны ляцяць у розныя бакі, у тым ліку ў Беларусь.

Чаму дроны мяняюць траекторыю палёту

На думку Світана, тое, што беспілотнікі мяняюць курс палёту і, напрыклад, залятаюць у Беларусь, можа быць вынікам працы сродкаў радыёэлектроннай барацьбы.

– Больш верагодна, што гэта наступствы ад украінскіх новых сістэмаў РЭБ. Ёсць даволі механізмаў, як «Шахед» з дапамогай адпаведнага імпульсу пазбавіць сувязі са спадарожнікамі. Пасля гэтага дрон не атрымлівае сігналу дакладнага часу, не можа з трыянгуляцыі вызначыць сваё месца і пераходзіць у гарызантальны палёт, рухаецца так да аднаўлення сувязі па адным курсе, – растлумачыў Світан.

Ваенны эксперт расказаў, што цяпер 15–20% «Шахедаў» менавіта такім чынам страчваюць сувязь і ўрэшце знішчаюцца.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках