У Telegram назвалі прычыну апошніх збояў
2- 4.10.2024, 20:47
- 2,548
Паведамленні ў мэсэнджары павольна загружаліся і адпраўляліся.
Мэсэнджар Telegram цягам апошніх некалькіх дзён адчуў беспрэцэдэнтныя нагрузкі праз падзеі на Блізкім Усходзе. У сувязі з гэтым у сэрвісе назіраліся маштабныя збоі.
«У сувязі з апошнімі падзеямі на Блізкім Усходзе, сярод іншага ў Ізраілі, Ліване і Іране, Telegram зазнаў беспрэцэдэнтныя нагрузкі», – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Telegram.
Так, у апошнія некалькі дзён некаторыя карыстальнікі маглі сутыкнуцца з часовымі праблемамі са злучэннем і цяжкасцямі з доступам да медыя.
«Дзякуючы намаганням нашай тэхнічнай каманды Telegram заставаўся даступным у большасці краінаў, і ўсе праблемы поўнасцю развязаныя. Выбачаемся за часовыя нязручнасці», – дадалі ў прэс-службе мэсэнджара.