30 снежня 2024, панядзелак, 20:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску вынеслі прысуд 12 затрыманым паводле справы аб падрыве расейскага самалёта А-50 у Мачулішчах

9
У Менску вынеслі прысуд 12 затрыманым паводле справы аб падрыве расейскага самалёта А-50 у Мачулішчах

Ім прысудзілі ад 2 да 25 год калоніі.

Менскі гарадскі суд прысудзіў 12 чалавек, якія абвінавачваюцца ў датычнасці да падрыву самалёта ў Мачулішчах, да тэрмінаў ад 2 гадоў 3 месяцаў да 25 гадоў калоніі, паведамляе «Медиазона».

Мікалая Швеца, Аляксандра Азарава, Віталя Якуціка і Міхаіла Дзёміна прызналі «вінаватымі» паводле артыкулаў аб «акце тэрарызму» (частка 3 артыкула 289 КК), «наўмысным прывядзенні ў непрыдатнасць сродку паветранага транспарту» (частка 4 артыкула 309 КК).

Таксама Азарава, Дзёміна, Якуціка, Дзяніса Сакалова, Яўгенію Тачыцкую, Максіма Лапаціна і Сяргея Лапарава прызналі вінаватымі ў «здрадзе дзяржаве» (частка 1 артыкула 356 КК), а Швеца, Алу Яцуту і Алега Сычова ў «агентурнай дзейнасці» (артыкул 358- 1 КК).

Усяго затрыманых абвінавацілі паводле 11 артыкулаў КК.

За «акт тэрарызму» Мікалая Швеца прыгаварылі да 25 гадоў калоніі, астатнія абвінавачаныя атрымалі ад 15 да 25 гадоў калоніі. Іншыя абвінавачаныя паводле справы атрымалі тэрміны ад 2 год 3 месяцаў да 15 год калоніі.

У спіс абвінавачаных увайшлі людзі, якіх няма ў Беларусі: Аляксандр Азараў, Яўгенія Тачыцкая, Сяргей Лапараў, Віталь Якуцік, Ала Яцута, Міхаіл Дзёмін і Мікалай Швец, якога нядаўна вярнулі Украіне.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках