У Беларусі выдаткі на сілавікоў вырастуць на траціну
15- 4.10.2024, 17:21
- 9,072
Ужо налета.
У 2025-м у Беларусі выдаткі на «нацыянальную абарону» вырастуць на траціну. У праекце бюджэту на гэтую катэгорыю прапісана 4,7 млрд рублёў.
У бюджэце на 2024 год на тыя ж мэты марнавалі 3,58 млрд - гэта прыблізна на 32% менш.
Для параўнання: выдаткі рэспубліканскага бюджэту на ахову здароўя плануюцца большымі на 11,8%, на адукацыю - на 15%, а на ЖКГ - на 4% менш.