Футбаліста, які праламаў нагой патрыятычны банэр, пакаралі
3- 4.10.2024, 17:10
- 7,738
Ён дыскваліфікаваны.
Ягор Зубовіч будзе адсутнічаць у заяўцы «Нёмана» на матч 24-га тура чэмпіянату Беларусі супраць дзяржынскага «Арсенала».
Дысцыплінарны камітэт Беларускай федэрацыі футбола пастанавіў дыскваліфікаваць гульца на адзін матч. Акрамя таго, Зубовіча абавязалі выплаціць штраф у суме 10 базавых адзінак (400 рублёў), піша football.by.
Ягора абвінавацілі паводле артыкула 100 дысцыплінарнага кодэкса. Пакінуўшы поле ў матчы 23-га тура са «Славіяй», нападнік ударыў нагой банэр з надпісам «80 гадоў вызвалення».