30 снежня 2024, панядзелак, 20:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне забаранілі прадаваць кнігі, выдадзеныя беларускай філіяй РПЦ

1
Ва Украіне забаранілі прадаваць кнігі, выдадзеныя беларускай філіяй РПЦ

604 найменні.

Ва Украіне забаранілі прадаваць 604 найменні кніг, выдадзеных беларускімі выдавецтвамі, у тым ліку рэлігійныя. Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на Дзяржаўны камітэт тэлевізіі і радыёвяшчання Украіны (Дзяржтэлерадыё).

Маніторынгам продажу беларускіх кніг, як і расейскіх, ва Украіне пачалі займацца з красавіка 2024 года. Спіс забароненых расейскіх выданняў налічвае 3344 найменні.

Сярод забароненых для продажу кніг, выдадзеных у Беларусі, пераважае перакладная літаратура матывацыйнага і папулярнага характару (кнігі з парадамі для асабістага росту, поспеху ў фінансах, прафесіі і жыцці), а таксама рэлігійныя выданні.

Напрыклад, ва Украіне забаранілі прадаваць 16 кніг рэлігійнага характару, у тым ліку мінімум дзве выпушчаныя ў выдавецтве Беларускага экзархата - "Пакуты ў раннім хрысціянстве: нарысы гістарычнага ўспрымання" Віктара Фядосіка, Валянціны Яноўскай і Алега Яноўскага, а таксама "Споведзь. Мітрапаліт Антонія (Храпавіцкі)».

У Дзяржтэлерадыё кажуць, што ў спіс забароненых для продажу кніг трапляюць пераважна рускамоўныя, выпушчаныя выдавецтвамі "Мінск", "Палікрафт", "Махаон" і "Папуры" ў 2008, 2021 і 2022 гадах. Сучасных беларускіх твораў сярод забароненых няма.

Перад пачаткам вайны ва Украіне забаранілі ўвоз і продаж кнігі "Беларускі нацыяналізм супраць рускага свету". Яе напісалі беларускі палітолаг Кірыл Авяр'янаў-Мінскі і расейскі журналіст Уладзіслаў Мальцаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках