30 снежня 2024, панядзелак, 20:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Цэлы месяц па БТ кажуць, што палякі пасля паводкі з голаду пухнуць»

6
«Цэлы месяц па БТ кажуць, што палякі пасля паводкі з голаду пухнуць»

Лукашэнкаўская прапаганда хлусіць.

Чытачка сайта Charter97.org, якая пражывае ў Польшчы, расказала, як лукашэнкаўская прапаганда асвятляе наступствы паводкі ў гэтай краіне:

- Як той казаў, родзічаў не выбіраюць. Але камунікаваць з імі даводзіцца. Вось і я маю родную цётку Проню. Яна — ціхая ябацька. Не, яна не будзе з пенай на вуснах бараніць вусатага дыктатара, але з дакладнай перыядычнасцю – штодня – глядзіць навіны на БТ. Верыць, дакладней, хоча верыць у тое, што бачыць.

Дык вось, тэлефануе яна маім бацькам распытаць, як там дзеці, бо паказваюць, што ў Польшчы паводка і людзі гінуць без ежы і вады. Мама мая з іроніяй адказвае: “Проня, Польшча вялікая, паводка ў толькі ў адным рэгіёне на паўднёвым захадзе, таму з дзецьмі ўсё ў парадку”.

На фоне гэтай тэмы цётка Проня пачала тэлефанаваць бацькам часцей, спадзеючыся знайсці пацвярджэнне звесткам з БТ, каб пасля пачаць сваю доўгую прамову, што ўсюды аднолькава цяжка і кепска.

Мае ж бацькі перавялі размову ў іншае рэчышча і пахваліліся, што дзеці купілі піяніна для дачкі. У цёткі Проні аж мову заняло. На піяніна ж не паплывеш, і есці яго не будзеш, а што ж тады цэлы месяц па БТ чаўпуць, што людзі пасля паводкі з голаду пухнуць.

Тут ужо мая мама з інтанацыяй пераможцы дадае: “Уяўляеш, купілі піяніна за мінімальны польскі заробак!” Проня няўзнак страціла імпэт да размовы, сказала толькі, што ўсюды цяжка. Мама з ёй пагадзілася, толькі дадала, што ў Беларусі цяжка лішнюю пару абутку купіць, а ў Польшчы піяніна. На той ноце і закончылі наш дыялог.

Пачуўшы ад мамы пра размову, падумала: а колькі ж мінімальных заробкаў трэба, каб купіць піяніна ў Беларусі? Знайшла суму мінімальнага заробку, яна ў адрозненні ад сярэдняга заробку не прыхарошаная, а сапраўдная — гэта 626 рублёў! Знайшла я дакладна такое ж піяніна, каштавала яно толькі на 100 рублёў даражэй, чым у Польшчы – амаль 3000 рублёў. Дык вось… Тое, што ў Польшчы можна купіць за адзін мінімальны заробак, у Беларусі набудзеш за 4 мінімальныя заробкі.

А жыць сапраўды нялёгка, толькі ўзровень цяжкасцяў розны.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках