Лукашэнка ляціць на дзень нараджэння Пуціна
24- 4.10.2024, 12:42
- 10,568
Таксама ў Маскве адбудзецца пасяджэнне рады кіраўнікоў дзяржаў СНД.
Лукашэнка ў пачатку наступнага тыдня зробіць візіт у Маскву. Як паведаміў на сённяшнім брыфінгу прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў, у расейскай сталіцы адбудзецца пасяджэнне рады кіраўнікоў дзяржаў СНД.
«На наступным тыдні будзе пасяджэнне рады кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц СНД, поўнафарматнае, з такім дастаткова поўным парадкам дня», — цытуе яго ТАСС.
Пяскоў дадаў, што 7 кастрычніка «ўвечары будуць кіраўнікі дзяржаў СНД у прэзідэнта» Уладзіміра Пуціна.
7 кастрычніка - дзень нараджэння кіраўніка Крамля. У гэтым годзе Пуціну спаўняецца 72 гады.