КДБ затрымаў жыхарку Калінкавічаў, якая апублікавала відэа падзення «Шахеда»
43- 4.10.2024, 12:21
- 23,192
Сілавікі заявілі, што яна "пасеяла паніку".
У Калінкавічах затрыманая жыхарка за нібыта "супрацоўніцтва з экстрэмісцкімі рэсурсамі". Інфармацыя і відэа затрымання з'явіліся ў тэлеграм-канале Унутраных войскаў МУС.
“Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі пры сілавой падтрымцы вайскоўцаў САХРу затрымалі жыхарку Калінкавічаў за супрацоўніцтва з экстрэмісцкімі рэсурсамі”, - гаворыцца ў паведамленні.
У ім таксама гаворыцца, што перадаючы фота і відэаматэрыялы жанчына магла "пасеяць паніку сярод насельніцтва і дэзінфармаваць яго". Як вынікае з паведамлення, размова ідзе аб крымінальнай справе. Дакладная прычына затрымання не называецца.