Лукашэнка трызніў пра «добрую пугу»
12- 4.10.2024, 12:16
- 12,032
Дыктатар засмучаны сітуацыяй у Магілёўскай вобласці.
Дыктатар Лукашэнка даручыў аднавіць праграму развіцця Палесся - ён думае, што гэты рэгіён здольны "накарміць усю краіну", калі прывесці яго ў парадак. У той жа час Магілёўшчыне, паводле яго слоў, патрэбная “добрая пуга”, паведамляе прэс-служба дыктатара.
Лукашэнка 4 кастрычніка прыехаў з працоўнай паездкай Пінскі раён Берасцейскай вобласці. Там ён даручыў вярнуцца да праграмы развіцця Палесся, заявіўшы, што падобныя спробы ў мінулым ужо былі.
- Калісьці мы падступаліся да Палесся. І была прынятая праграма адраджэння Палесся. Як у нас, у чыноўнікаў, бывае, паварушыліся туды сюды, і на гэтым скончылі, - сказаў дыктатар.
Ён удакладніў, што размова ідзе аб тэрыторыях ад Пінска ў бок Мазыра.
Дыктатар нагадаў і пра іншыя такія рэгіянальныя праграмы — напрыклад, на паўднёвым усходзе Магілёўскай вобласці, “адраджэнне” чарнобыльскіх раёнаў.
Што да Магілёўшчыны, то Лукашэнка запатрабаваў навесці там дысцыпліну для эфектыўнага развіцця.
— Магілёўскай вобласці патрэбна добрая пуга. Там выдатныя землі, ёсць усё. Проста разбэсціліся, - заявіў дыктатар.