Расея працягвае абстрэльваць свае ж тэрыторыі
1- 4.10.2024, 9:54
- 2,334
Больш за ўсё апошнім часам дастаецца Курскай вобласці.
Расея працягвае абстрэльваць свае ж тэрыторыі. Ад расейскіх авіябомбаў пакутуе Курская вобласць, горад Суджа. Пра гэта ў эфіры марафону «Єдині новини» расказаў спікер аператыўна-тактычнай групоўкі "Поўнач" Вадзім Мыснік, перадае FREEДОМ.
Паводле ягоных слоў, пасля пачатку аперацыі Узброеных сіл Украіны ў Курскай вобласці расейскія войскі значна разбурылі інфраструктуру Суджы. Яны часцей выкарыстоўваюць кіраваныя авіябомбы па падкантрольнай УСУ частцы Курскай вобласці, чым па прымежных абласцях Украіны.
«Падчас таго, калі нашыя Сілы абароны бралі пад кантроль горад, там практычна было пашкоджана тры-чатыры будынкі, з якіх выбівалі расейскіх вайскоўцаў. Аднак цяпер акупанты сваімі абстрэламі разбурылі лядовы палац, дзіцячыя садкі, школы і банкаўскія ўстановы», - распавёў спікер АДГ «Поўнач».