22 лiстапада 2024, Пятніца, 18:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-гулец НХЛ вярнуўся ў родны клуб, каб дапамагчы яму ў цяжкія часы

2
Экс-гулец НХЛ вярнуўся ў родны клуб, каб дапамагчы яму ў цяжкія часы
РАМАН ГРАБАРЭНКА

Беларускі хакеіст «Нью-Джэрсі» Раман Грабарэнка перайшоў у «Магілёў».

Беларускі хакеіст «Нью-Джэрсі» з Нацыянальнай хакейнай лігі (НХЛ) Раман Грабарэнка афіцыйна перайшоў у «Магілёў», паведамляе «Кропка».

Гэты клуб стане для гульца ўжо другім у чэмпіянаце Беларусі. Раней у яго не атрымалася замацавацца ў чэмпіёнскай камандзе жлобінскага «Металурга».

Пры гэтым у сезоне 2023/24 Грабарэнка не з'яўляўся на лёдзе зусім. Цяпер у яго пакуль толькі два матчы і адна галявая перадача.

Так, 32-гадовы абаронца абраў Магілёў зусім не выпадкова, бо гэта яго малая радзіма. Менавіта там ён рабіў першыя крокі ў хакеі, пакуль у 11-гадовым узросце не рушыў у Маскву.

У сталіцы Расеі Грабарэнка прайшоў дзіцяча-юнацкія школы ЦСКА, «Спартака» і «Белых мядзведзяў», а потым змог сябе зарэкамендаваць і за акіянам. У 16 гадоў ён пераехаў у ЗША, пачынаў, як і многія іншыя, з маладзёвых і юніёрскіх ліг.

Узлётам стаў сезон 2012/13, калі ён перайшоў у другую ў значнасці заакіянскую лігу – АХЛ. У складзе «Олбані Девілз» правёў 34 матчы і набраў 5 балаў (1+4) паводле сістэме «гол + пас».

Другі сезон быў значна лепшым, дзе за 48 гульняў быў ужо 21 (6+15) бал. У выпадку Грабарэнкі аказалася, што бог любіць тройцу – менавіта на трэці сезон яго выклікалі ў асноўны склад «Нью-Джэрсі» ў НХЛ.

Гэта здарылася 10 красавіка 2015 года ў паядынку супраць «Тампы». Матч закончыўся паразай з лікам 3:4. Грабарэнка правёў 16 зменаў: 8 прыйшлося на 1-ы перыяд, 4 – на 2-і і 3-і. Усяго хакеіст прабыў на лёдзе 11 хвілінаў 55 секундаў гульнявога часу.

Пасля гэтага матчу Раман вярнуўся ў фарм-клуб «Олбані Дэвілз» і больш не вяртаўся ў найлепшую лігу свету. З ім пастанавілі не прадаўжаць кантракт. Беларус у 2016 годзе вярнуўся ў Еўропу.

Далей у ягонай кар'еры былі выступы ў КХЛ за менскае «Дынама», «Нафтахімік», «Куньлунь». Яшчэ Раман пагуляў у чэмпіянатах Чэхіі, Казахстана і Польшчы.

Грабарэнка таксама правёў 71 матч у майцы нацыянальнай каманды Беларусі і вызначыўся ў яе складзе 22 (9+13) дзейснымі баламі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках