31 кастрычнiка 2024, Чацвер, 18:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна заявіла аб прыбыцці ў Расею трох генералаў Генштаба Паўночнай Карэі

1
Украіна заявіла аб прыбыцці ў Расею трох генералаў Генштаба Паўночнай Карэі

Падрабязнасці.

Паўночная Карэя адправіла ў Расею тысячы вайскоўцаў на чале з трыма генераламі Генштаба КНДР, заявіў сталы прадстаўнік Украіны пры ААН Сяргей Кісліца.

Паводле яго звестак, паўночнакарэйскі кантынгент суправаджаюць начальнік галоўнай аператыўнай управы генерал-маёр Сін Кум Чхоль, начальнік выведвальнай управы Ры Чхан Хо і намеснік начальніка ў аперацыях спецыяльнага прызначэння генерал-палкоўнік Кім Ён Бок.

Паводле ацэнкі Кіева, якую прадставіў Кісліца, усяго КНДР накіравала ў Расею 12 тысяч вайскоўцаў, з якіх сама меней 500 - афіцэры. Яны праходзяць падрыхтоўку на пяці палігонах Усходняй вайсковай акругі Расеі. У далейшым, са слоў сталага прадстаўніка Украіны ў ААН, з паўночнакарэйскіх вайскоўцаў плануецца сфармаваць не менш як пяць часцей або злучэнняў колькасцю ад 2 да 3 тысяч салдат кожнае. Адно такое падраздзяленне прыраўноўваецца да мотастралковага палку, адзначыў Кісліца, дадаўшы, што ў перыяд з 23 да 28 кастрычніка амаль сем самалётаў перавезлі з Усходняй вайсковай акругі на мяжу Расеі з Украінай да 2100 паўночнакарэйскіх вайскоўцаў.

Са слоў украінскага сталага прадстаўніка, вайскоўцаў КНДР мяркуецца забяспечыць формай войска РФ і расейскімі дакументамі, якія сведчаць асобу. Для утойвання прысутнасці паўночнакарэйскіх войск ва Украіне іх плануецца інтэграваць у расейскія падраздзяленні, укамплектаваныя прадстаўнікамі этнічных меншасцей з азіяцкай часткі Расеі. У прыклад Кісліца прывёў «спецыяльны бурацкі батальён» 11-ай асобнай дэсантна-штурмавой брыгады Паветрана-дэсантных войск УС РФ. Украінскі сталы прадстаўнік дапусціў, што ўжо ў лістападзе салдаты з КНДР пачнуць браць непасрэдны ўдзел у баявых дзеяннях супраць Узброеных сіл Украіны (УСУ).

Як растлумачыў Reuters эксперт па КНДР амерыканскага Цэнтра Стымсана Майкл Мэдэн, генерал Кім Ён Бок знаходзіцца ў Расеі як давераная асоба паўночнакарэйскага лідара Кім Чэн Ына. Раней ён узначальваў Штурмавы корпус Карэйскай народнай арміі, а пазней камандаваў спецназам. Ён мог спатрэбіцца Маскве для вырашэння адміністрацыйных задач па размяшчэнні войск КНДР, зазначыў эксперт. Генерала Ры Чхан Хо Паўднёвая Карэя раней абвінавачвала ў фінансаванні распрацоўкі ядзернай зброі, а таксама ў арганізацыі буйных кібертак з мэтай крадзяжу тэхналогій і замежнай валюты. Сёлета ён неаднаразова суправаджаў кіраўніка КНДР падчас інспекцыі вайскова-марской базы.

Пры гэтым генерал-маёр Сін Кум Чхоль, як мяркуе Мэдэн, можа прыняць непасрэднае камандаванне войскамі КНДР у Расеі пасля таго, як яе пакінуць два іншыя генералы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках