Крэдытаздольнасць беларусаў будуць ацэньваць па-новаму
1- 31.10.2024, 15:25
- 2,450
Змяненні набудуць моц з 1 сакавіка 2025-га года.
Банкі, лізінгавыя і мікрафінансавыя арганізацыі пры падпісанні дамоваў з грамадзянамі будуць ацэньваць іх крэдытаздольнасць, выкарыстоўваючы аднолькавыя падыходы. Пра гэта паведамляе Нацыянальны банк.
З 1 сакавіка 2025 года фінансавыя арганізацыі будуць выкарыстоўваць паказчык пазыковай нагрузкі пры ацэнцы платаздольнасці грамадзян пры ўкладанні з імі дамоваў лізінгу і мікразайму. Паведамляецца, што гэты паказчык не павінен перавышаць 40%.
Пры гэтым пры ацэнцы платаздольнасці ў выпадку падпісання дамовы лізінгу на жыллё будзе выкарыстоўвацца паказчык фінансавай кампенсацыі. Яе сума не павінна перавышаць 90%.
Таксама фінарганізацыі пры ацэнцы крэдытаздольнасці павінны будуць параўноўваць даход фізічнай асобы, які застаўся пасля выплаты ўсіх абавязкаў, з сумай бюджэту пражытачнага мінімуму. Калі даход будзе меншы за БПМ, фінансаванне будзе адбывацца з перавышэннем паказчыка пазыковай нагрузкі.
Характэрна, што пры падпісанні дамовы мікрапазыкі пад заклад рухомай маёмасці на суму да 10 базавых адзінак (400 рублёў), паказчык пазыковай нагрузкі можа не разлічвацца.