Навукоўцы прапанавалі выкарыстоўваць у медыцыне лічбавых двайнікоў
1- 30.10.2024, 18:20
- 2,638
Унікальная тэхналогія.
Навукоўцы стварылі лічбавых двайнікоў пацыентаў і выкарыстоўвалі іх для тэставання розных прэпаратаў ад раку. Гэта дазволіла прадказаць, які з іх будзе найбольш эфектыўны, піша «Нож».
Кожны арганізм індывідуальны, і тое, што падыходзіць аднаму, можа не працаваць для іншага. Ствараючы дакладныя лічбавыя копіі пацыентаў, можна персаналізаваць тэрапію і палепшыць яе вынікі.
Даследчыкі назвалі тэхналогію FarrSight-Twin. Кожны лічбавы двайнік ствараецца шляхам аб'яднання біялагічных звестак пацыентаў з анкалогіяй, якія прайшлі розныя тыпы тэрапіі.
У выніку ствараецца дакладная віртуальная копія пухліны канкрэтнага пацыента, якая ўлічвае ўсе яе малекулярныя асаблівасці. Гэты лічбавы двайнік дазваляе мадэляваць тыя ці іншыя схемы лячэння.
Віртуальныя клінічныя выпрабаванні на «двайнятах» сапраўды прадказалі зыход рэальных клінічных выпрабаванняў для пацыентаў з ракам грудзей, падстраўнікавай залозы ці яечнікаў.
Пры параўнанні дзвюх схем лячэння пацыенты, якім была прызначаная тэрапія, прызнаная мадэллю FarrSight-Twin эфектыўнай, паказалі значна больш высокі ўзровень адказу (75%) у параўнанні з астатнімі (53,5%).