На Гомельшчыне замест Хэлоўіна пастанавілі адзначыць іншае свята
14- 30.10.2024, 17:49
- 6,618
Папулярнае заходняе свята пад забаронай.
Ва ўмовах фактычнай забароны адзначаць папулярныя заходнія святы гомельскія клубы замяняюць іх расейскімі. Замест Хэлоўіна яны запрашаюць наведвальнікаў на «Вялесаву ноч», якая пазіцыянуецца як «славянскі аналаг» гэтага свята, піша «Флагшток».
Вялес у старажытнарускай міфалогіі - гэта «быдлячы бог», заступнік быдла, лясоў, сельскай гаспадаркі і магіі.
Паводле тэорыі асноўнага міфа, Вялес - змеепадобны бог, які жыве на зямлі, антаганіст грамабоя Пяруна, які жыве на небе.
Вечарыну ў гонар Вялеса анансавалі, дарэчы, гомельскі клуб «Нэма» і жлобінскі Relax Club & Exclusive.
У выніку сутнасць застаецца тая ж: папулярызацыя «нячыстай сілы», «стасункі з мёртвымі», шанаванне паганскага бога Вялеса.
Ідэя замены гэтага свята «Вялесавай ноччу» прыйшла ў Беларусь з Расеі.