Пад Масквой гарыць прадпрыемства, якое канструюе ядзерныя ракеты «Таполя»
12- 30.10.2024, 14:31
- 21,702
У Расеі могуць пачацца праблемы з выпускам гэтай зброі.
30 кастрычніка ў падмаскоўным Хацькове адбыўся пажар на найважнейшым для вайскова-прамысловага комплексу РФ прадпрыемстве - Цэнтральным навукова-даследчым інстытуце спецыяльнага машынабудавання.
Узгаранне пачалося падчас выпрабаванняў абсталявання ў цэху.
Відэа пажару апублікавалі ў Telegram-канале «Крымскі вецер».
Сцвярджаецца, што ЦНДІСМ спецыялізуецца на выпуску канструкцый з палімерных кампазітных матэрыялаў. Прадукцыю, вырабленую інстытутам, ужываюць у ракетабудаванні, транспартнай, нафтахімічнай і энэргетычнай галінах.
Галоўным прыярытэтам з'яўляецца вытворчасць кантэйнераў для і кампазітных матэрыялаў для ракетных комплексаў «Таполя», якія могуць абсталяваць ядзернымі зарадамі. Пры садзейнічанні ЦНДІСМ ствараюць ракетаносьбіты «Арыян» і «Пратон».