Мэсі палепшыў рэкорд па тытулах сярод усіх футбалістаў у гісторыі
- 3.10.2024, 19:00
- 2,774
Аргенцінскі футбаліст здабыў 46-ы трафей у кар'еры.
«Інтэр Маямі» перамог «Каламбус Кру» ў матчы паўночнаамерыканскай Галоўнай футбольнай лігі (MLS) з лікам 3:2. Дзякуючы гэтаму выніку «Інтэр Маямі» датэрмінова стаў чэмпіёнам рэгулярнага першынства.
У складзе пераможцаў дубль аформіў Ліянэль Мэсі, яшчэ адзін гол забіў Луіс Суарэс. Дакладныя ўдары гаспадароў поля на рахунку Дыега Росі і Кучо, які на 84-й хвіліне не рэалізаваў пенальці.
«Інтэр Маямі» да канца першынства застанецца на першым месцы ў турнірнай табліцы MLS, набраўшы за два туры да заканчэння чэмпіянату 68 балаў. «Каламбус» ідзе другім, маючы ў актыве 57 балаў. Матчы на вылет у MLS стартуюць 23 кастрычніка.
Мэсі 37 гадоў, ён самы тытулаваны гулец у гісторыі футбола. Для яго трафей з «Інтэр Маямі» стаў 46-м у кар'еры, што з'яўляецца найлепшым паказчыкам у гісторыі футбола. На другім месцы ў гэтым паказчыку бразілец Дані Алвес, у актыве якога 43 узнагароды.
Сярод галоўных узнагарод Мэсі — перамога з нацыянальнай камандай Аргенціны на чэмпіянаце свету (2022), чатыры перамогі ў Лізе чэмпіёнаў, 10 перамог у чэмпіянаце Гішпаніі і 8 — у Суперкубку краіны.