Беларускі таксіст расказаў, што ўплывае на рэйтынг пасажыра
4- 28.10.2024, 20:40
- 6,248
Таксама даведаліся, за што яго зніжаюць і чым гэта можа павярнуцца.
Вядома, што існуе рэйтынг кіроўцаў таксі. Да гэтага ўсе ўжо звыкліся. Але не кожны пасажыр зважае на свой уласны рэйтынг у аператара.
Як ён выстаўляецца і на што ўплывае, высвятляў Smartpress.by у гутарцы з кіроўцам таксі агрэгатара «Яндэкс Go» Сяргеем.
Паводле ягоных словаў, рэйтынг пасажыра не відаць пры замове. Ён высвечваецца толькі ў агрэгатара.
«Калі кіроўцу паступае замова, у дадатку яму не відаць, добрага ён павязе пасажыра ці не вельмі. Але ацаніць яго як пасажыра сам можа. І нават папсаваць рэпутацыю», – расказаў Сяргей.
За што зніжаюць рэйтынг?
Ацэньваць ці не пасажыра – справа кожнага кіроўцы.
Гэта рэч вельмі суб'ектыўная. І адну зорачку можна атрымаць за што заўгодна. З распаўсюджаных чыннікаў неахайны выгляд, п'яны стан, неадэкватныя паводзіны, калі кліент смеціць у машыне ці нават паліць, не спытаўшы дазволу ў кіроўцы.
Зніжаюць рэйтынг таксама за праблемы з аплатай ці скандальнасць.
Ці могуць гэта зрабіць за тое, што пасажыр не пакінуў падарунак?
«Які-небудзь недальнабачны кіроўца, калі яму падарунак не пакінулі, можа і пакрыўдзіцца. І паставіць дрэнную адзнаку пасажыру. Паўтару, гэта ўсё суб'ектыўна. Людзі розныя, ёсць тыя, хто крыўдуе на дробязь», – кажа Сяргей.
За нізкі рэйтынг пасажыру ў паездцы не адмовяць. Але вось калі скаргаў назапасіцца вельмі шмат, агрэгатар можа заблакаваць старонку. Толькі адсотак такіх пакаранняў вельмі нізкі.
А вось калі паездка не адбылася, ніхто рэйтынг пасажыру не выставіць зусім.