22 лiстапада 2024, Пятніца, 23:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэмпіён UFC жорстка паставіў на месца расейскага журналіста

Чэмпіён UFC жорстка паставіў на месца расейскага журналіста
ІЛЛЯ ТАПУРЫЯ
ФОТА: GETTY IMAGES

Грузінскі баец выгнаў расейца з прэс-канферэнцыі.

26 кастрычніка на Etihad Arena ў Абу-Дабі грузінскі баец Ілля Тапурыя атрымаў перамогу над амерыканцам Максам Холаўэем, накаўтаваўшы яго ў трэцім раўндзе і паспяхова абараніўшы тытул чэмпіёна UFC у паўлёгкай вазе.

Пасля заканчэння паядынку на прэс-канферэнцыі ўзнік канфлікт паміж Тапурыям і расейскім журналістам, які паспрабаваў яго справакаваць.

Прадстаўнік расСМІ задаў правакацыйнае пытанне: «Ілля, перад паядынкам у адным з інтэрв'ю ты замахнуўся на святое для краінаў СНД і Каўказа – на вуліцу. Ты сказаў, што, калі сустрэнешся з Ісламам Махачовым на вуліцы, то яму спатрэбіцца лякарня. Пытанне ў наступным – ты нарадзіўся ў Нямеччыне, а ў 15 гадоў ужо пераехаў у Гішпанію. Што ты можаш ведаць пра вуліцу?

Гэтае дурное пытанне выклікала незадаволенасць чэмпіёна. У выніку слоўнай сваркі журналісту давялося пакінуць прэс-канферэнцыю.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках