У Санкт-Пецярбургу беларускі аўтобус МАЗ стаў прычынай сур'ёзнага ДТЗ
7- 27.10.2024, 15:18
- 5,008
Пацярпелі 10 чалавек, сярод іх двое дзяцей.
У Санкт-Пецярбургу беларускі аўтобус МАЗ стаў прычынай сур'ёзнага ДТЗ.
У ДТЗ, якое адбылося на плошчы Паўстання, пацярпелі 10 чалавек, сярод іх двое дзяцей.
Кіроўца аўтобуса паварочваў на скрыжаванні налева, калі сутыкнуўся спачатку з іншым аўтобусам, а потым з двума аўтамабілямі.
Пацярпелі 10 чалавек, сярод іх двое дзяцей. Сем чалавек у стане сярэдняй цяжкасці даставілі ў шпіталь, піша «Фонтанка».
Паводле папярэдняй інфармацыі выдання, у кіроўцы МАЗа перад аварыяй імкліва пагоршылася самаадчуванне.