У Расеі застрэлілі былога найміта ПВК «Вагнера», які кідаўся з нажом на мінакоў
7- 27.10.2024, 13:53
- 8,438
У напаўголым выглядзе.
У Чэлябінску (РФ) былы найміт ПВК «Вагнер» у напаўголым выглядзе кідаўся на людзей з нажом і быў застрэлены супрацоўнікамі Расгвардыі, паведаміла мясцовае выданне 74.ru.
Паводле папярэдняй версіі падзей, інцыдэнт адбыўся ў Трактаразаводскім раёне Чэлябінска. Жыхары паведамілі сілавікам, што на мінакоў кідаецца з нажом агрэсіўны напаўголы мужчына. На выклік выехалі супрацоўнікі патрульна-паставой службы, аднак той знік у адной з кватэр. Тады на месца прыбылі супрацоўнікі Расгвардыі і мужчына пачаў кідацца ўжо на іх.
Сілавікі, як піша выданне, спачатку зрабілі папераджальны стрэл у паветра, а затым застрэлілі нападніка.
Як паведамілі крыніцы мясцовым журналістам, застрэлены мужчына - баец ПВК (відавочна, ПВК «Вагнер» - рэд.), які раней быў судзімы за ўжыванне наркотыкаў і прычыненне цяжкай шкоды здароўю.