Уладальнік аднаго з самых агрэсіўных Z-каналаў разбіўся пад Смаленскам
17- 27.10.2024, 18:43
- 35,988
Лекары рыхтуюць яго да адпраўкі ў Маскву.
Уладальнік канала «Readovka» Аляксей Кастылёў трапіў у жорсткае ДТЗ у Смаленскай вобласці. Паводле папярэдняй інфармацыі, яго рыхтуюцца перавозіць у Маскву бортам санавіацыі, піша «База».
Паводле «Базы», Кастылёў разбіўся на квадрацыкле - яго выкінула з квадрацыкла ў выніку аварыі.
Уладальніка выдання «Readovka» даставілі ў абласную лякарню без прытомнасці. Кастылёву правялі аперацыю. Лекары рыхтуюць яго да адпраўкі ў Маскву.