Аўтамабіль Renault сутыкнуўся з ласём пад Воршай
9- 27.10.2024, 11:30
- 6,680
Кіроўца загінуў.
Смяротная аварыя адбылася ўвечары 26 кастрычніка ў Аршанскім раёне. На дарогу раптоўна выбег лось і сутыкнуўся з аўтамабілем Renault, у выніку загінуў кіроўца, паведамілі ва УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.
Інцыдэнт адбыўся а 21.30 на 168-м кіламетры аўтадарогі М-8 «Віцебск-Гомель-мяжа Украіны» паблізу вёскі Стаўраў.
«Кіроўца аўтамабіля Renault наехаў на лася, які раптам выбег на праезную частку. У выніку аварыі 30-гадовы мужчына ад атрыманых траўм памёр на месцы здарэння. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка», - распавялі ў ДАІ.
Там нагадалі, што кіроўцам трэба быць вельмі ўважлівымі на дарозе пры праездзе небяспечных адрэзкаў, а таксама ў раёне лесу выбіраць бяспечную скорасць.