18 лiстапада 2024, панядзелак, 0:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гелікоптэт Мі-2 разбіўся ў Расеі

7
Гелікоптэт Мі-2 разбіўся ў Расеі

На борце мог знаходзіцца буйны бізнэсовец.

Гелікоптэр Мі-2, у якім знаходзіліся чатыры чалавекі, здзейсніў жорсткую пасадку ў Кіраўскай вобласці. У выніку тры чалавекі загінулі.

«Паступіла паведамленне аб жорсткай пасадцы гелікоптэра Мі-2 у лесе каля вёскі Белеенкі. Папярэдне, на борце знаходзіліся 4 чалавекі… Ратавальнікі МНС Расеі знайшлі целы траіх загінулых», — паведамілі ў расейскім МНС.

У сваю чаргу, як паведаміў спецыялізаваны тэлеграм-канал «Авіятаршчына», паветранае судна належала кампаніі «Вяткаавія».

«Паводле папярэдніх звестак, сярод іх быў і генеральны дырэктар «Вяткаавія» Валянцін Комлеў, які пілатаваў гелікоптэр. У выніку катастрофы загінулі тры чалавекі. На месцы падзення ўзнік пажар - цяпер там працуюць аператыўныя службы», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках