Адзін з банкаў змяніў умовы па картах Visa
- 26.10.2024, 16:24
- 4,846
Важныя новаўвядзенні.
"Альфа-Банк" паведаміў аб пераходзе ў валюце разлікаў з аплатнай сістэмай Visa з еўра на даляры.
З 25 кастрычніка ў разліках з плацежнай сістэмай Visa "Альфа-Банк" перайшоў з еўра на даляры. Гэта можа быць звязана з абмежаваннямі, выкліканымі санкцыямі Еўразвязу.
Гэта не паўплывае на кліентаў, у якіх карткі гэтага банка ў беларускіх рублях і яны праводзяць аперацыі ў гэтай жа валюце. Гэта значыць, калі ў вас карта Visa ад «Альфа-Банка» ў беларускіх рублях і вы будзеце плаціць па ёй за пакупкі ўнутры краіны, вы нават не заўважыце зменаў.
Мяркуецца, што першыя аперацыі, пералічаныя праз даляр, будуць адлюстраваны на рахунках кліентаў у аўторак 29 кастрычніка, растлумачылі ў банку карыстальніка такой карткі. Для кліентаў гэта азначае, што памяняецца парадак пераліку аперацый, дзе прымяняецца курс Visa.
Напрыклад, пры аплаце еўравай картай Visa у беларускіх рублях будзе выкарыстоўвацца курс пакупкі еўра, устаноўлены банкам (за выключэннем аперацый за межамі Беларусі і аперацый, здзейсненых праз замежныя банкі на тэрыторыі нашай краіны).
У банку ўдакладнілі, што пры пераказах паміж картамі канвертацыя адбываецца па курсе банка для картак.