Жанчына піла зялёную гарбату замест кавы 30 дзён запар: Эфект уражвае
15- 26.10.2024, 12:56
- 13,130
Тры карысныя ўласцівасці напою змянілі яе жыццё.
Ва ўсім свеце ёсць аматары як кавы, так і гарбаты. Аднак у выпадку з ліставым напоем існуюць яшчэ дзве асобныя катэгорыі людзей – аматары чорнага і зялёнага чаю. Апошні варыянт з'яўляецца даволі цікавым і незвычайным у параўнанні з іншымі з прычыны нібыта ягонай карысці для арганізма. Так, пасля яго ўжывання адзначаюць «эфект заспакаення і паслаблення».
Адна жанчына – Алекса Меларда – паспрабавала піць зялёны чай у якасці асноўнай крыніцы кафеіну цягам 30 дзён – раніцай і пасля абеду – і расказала пра вынікі штодзённага «рытуалу» для Eat This, Not That.
Яна адчувала сябе менш трывожна
Кава прымушала яе адчуваць неспакой і нервовасць. Аднак калі Меларда перайшла на зялёны чай, яе раніца стала менш напружанай і больш спакойнай. «Магчыма, менавіта спалучэнне водару, смаку і колькасці кафеіну ў кубку зялёнага чаю стала такой асвяжальнай зменай», – адзначае жанчына.
У ходзе эксперыменту яна зацікавілася ў пытанні, колькі кафеіну змяшчаецца ў кожным напоі. Паводле звестак Управы санітарнага нагляду за якасцю харчовых прадуктаў і медыкаментаў ЗША, у адным 220-міліметровым кубку зялёнага чаю змяшчаецца ад 30 да 50 міліграмаў кафеіну, у той час як у кубку кавы – ад 80 да 100 міліграмаў. Каб кампенсаваць нястачу энэргіі, жанчына павялічыла колькасць спажыванага зялёнага чаю да трох кубкаў на дзень – два раніцай і адзін у першай палове дня.
«Зялёны чай устрымлівае кафеін, які можа часова павысіць хуткасць метабалізму», – тлумачыць дыпламаваная дыеталагічка і сертыфікаваная спецыялістка ў спартовай дыеталогіі Эмі Гудсан. Паводле ейных слоў, кафеін павышае актыўнасць цэнтральнай нервовай сістэмы і ўзмацняе вылучэнне такіх нейрамедыятараў, як дафамін і нарадрэналін. Гэта можа прывесці да павышэння ўважлівасці і павелічэння хуткасці метабалізму, што азначае – арганізм будзе спальваць больш калорый.
Зялёны чай дапамог ёй лепш думаць
Акрамя таго, жанчыне ўдалося лепш засяродзіцца на паўсядзённых задачах дзякуючы гэтаму напою.
«Спалучэнне кафеіну і L-тэаніну, амінакіслаты, якая ўтрыліваецца ў зялёнай гарбаце, можа станоўча ўплываць на кагнітыўныя функцыі», – тлумачыць Гудсан.
Сярод іншага, ужыванне зялёнага чаю можа павышаць уважлівасць і паляпшаць настрой без пачуцця дрыжыкаў, які часта асацыюецца з «высокім утрыманнем кафеіну». Некаторыя даследаванні паказваюць на патэнцыйны ахоўны эфект ад такіх нейрадэгенератыўных захворванняў, як хвароба Альцгеймера.
Чай супакоіў яе страўнік
У жанчыны, як паведамляецца, было шмат праблемаў са страўнікам. Многія прадукты і напоі парушалі здароўе кішачніка.
«Нягледзячы на тое, што мне падабаецца смак кавы, ён заўсёды быў трыгерам. Зялёны чай, аднак, стаў заспакаяльным напоем для майго страўніка і агульных праблемаў з кішачнікам – і на тое ёсць важкія прычыны», – адзначае Меларда.
Яна выявіла, што зялёны чай поўны поліфенолаў, асабліва катэхінаў, якія, паводле словаў дыпламаванай дыеталачкі, з'яўляюцца «магутнымі антыаксідантамі». Яны дапамагаюць нейтралізаваць вольныя радыкалы ў арганізме, памяншаючы акісляльны стрэс і запаленне.
Гэта, як кажуць, можа спрыяць прафілактыцы хранічных захворванняў і старэння.