Амерыканская плыўчыха ўстанавіла сусветны рэкорд на 100 м на спіне
- 25.10.2024, 18:21
- 1,664
Рэган Сміт палепшыла дасягненне аўстралійкі Кейлі Макіёўн.
Амерыканка Рэган Сміт устанавіла новы сусветны рэкорд на кароткай вадзе на дыстанцыі 100 м на спіне.
Сміт на другім этапе Кубка свету ў паўднёвакарэйскім Інчхоне паказала вынік 54,41 секунды. 22-гадовая спартоўка палепшыла дасягненне аўстралійкі Кейлі Макіёўн (54,56), якое было ўстаноўленае ў верасні на чэмпіянаце Аўстраліі.
Сміт з'яўляецца двухразовай алімпійскай чэмпіёнкай Парыжа ў эстафетах. Таксама ў яе актыве пяць сярэбраных медалёў Гульняў-2024 і бронза Токіё. Пяць разоў спартоўка станавілася чэмпіёнкай свету.
22-гадовая Сміт зараз таксама з'яўляецца рэкардсменкай свету на дыстанцыі 100 м на спіне на доўгай вадзе.