18 лiстапада 2024, панядзелак, 3:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кітаі стварылі танны клон першага электрамабіля Xiaomi

4
У Кітаі стварылі танны клон першага электрамабіля Xiaomi

Запас язды аўтамабіля дасягае 300 кіламэтраў.

У Кітаі пачалі ствараць копіі не толькі іншаземных марак, але і мадэляў мясцовых аўтамабільных вытворцаў. Напрыклад, выраблены клон Xiaomi SU7. Пра гэта паведамляе сайт CarNewsChina.

Копія Xiaomi SU7 названая Yunlei LSEV. Аўтамабіль вельмі нагадвае арыгінальны электракар Xiaomi: у анфас мае такі ж выяўлены нос і даўгаватыя фары і нават паветразаборнік у бамперы падобны. Да таго ж, ён мае завостраную частку і ліхтары на ўсю шырыню кодаба.

Зрэшты, клон Xiaomi SU7 значна меншы памерамі — крыху больш за 3 мэтры ў даўжыню. Да таго ж, гэта кампактны красовэр, а не сэдан.

Характэрна, што вытворца таксама збірае паменшаныя электрычныя копіі розных іншых аўтамабіляў – такіх, як Aston Martin DBX, Porsche Cayenne, Mercedes G-Class і Range Rover. Іх кодабы вырабляюць са шклопластыка, а ў салоне нават усталёўваюць па 2-3 дысплеі.

Кітайскія электрамабілі вырабляюць з маторамі магутнасцю 14 і 27 конскіх сіл. Іх абсталёўваюць батарэямі ёмістасцю 26 квт∙г, а запас язды дасягае 300 км.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках