18 лiстапада 2024, панядзелак, 3:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусаў папярэдзілі пра 40 тысяч камер, якія фіксуюць не толькі хуткасць

7
Беларусаў папярэдзілі пра 40 тысяч камер, якія фіксуюць не толькі хуткасць

Стала вядома, што тэстуюць на дарогах.

Міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў паведаміў, што ў Менску пачалі тэставаць сістэму аўтаматычнай фіксацыі парушэнняў ПДР. Размова ідзе аб тым, каб рэгістраваць парушэнні, звязаныя з праездам на чырвоны сігнал святлафора. Акрамя таго, за найбольш "грубыя" правіннасці, учыненыя паўторна, Кубракоў заклікаў прымяняць "самыя жорсткія меры", аж да крымінальнага пакарання.

Кіраўнік МУС расказаў, што за апошнія 4 гады колькасць відэакамер на беларускіх дарогах павялічылася ў некалькі дзясяткаў разоў і ўжо перавысіла 40 тысяч штук. Са слоў Івана Кубракова, камеры не толькі фіксуюць парушэнні ПДР, але і дапамагаюць выяўляць кіроўцаў без правоў.

"…Таксама сёння ў тэставым рэжыме ў Менску праводзіцца выпрабаванне сістэмы аўтаматычнай фіксацыі парушэнняў правілаў спынення і стаянкі транспартных сродкаў, праезду на забараняльны сігнал святлафора", – распавёў міністр унутраных спраў. Ён падкрэсліў, што трэба ўзмацніць жорсткасць пакарання за некаторыя парушэнні ПДР і прымяняць ужо крымінальную, а не адміністрацыйную адказнасць. Праўда, пра якія менавіта ідзе гаворка, не ўдакладніў.

Новыя змены ў ПДР, са слоў Кубракова, патрэбныя з-за павелічэння канфліктаў на дарозе, у якія ўсё часцей апынаюцца ўцягнутыя веласіпедысты і тыя, хто аддае перавагу перасоўвацца на СПМ – сродках персанальнай мабільнасці (гіраскутэрах, манаколах, электрасамакатах і да т.п.).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках