25 кастрычнiка 2024, Пятніца, 0:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін не стаў адмаўляць перакідку войскаў КНДР у Расею

12
Пуцін не стаў адмаўляць перакідку войскаў КНДР у Расею

Дыктатар Расеі ўхіліўся ад прамога адказу на пытанне.

Дыктатар Расеі Уладзімір Пуцін ухіліўся ад прамога адказу на пытанне, ці праўда, што салдаты з КНДР рыхтуюцца ваяваць на баку Расеі супраць Украіны, піша The Moscow Times.

Журналіст NBC News звярнуў увагу на здымкі, якія сведчаць пра перакідку паўночнакарэйскіх вайскоўцаў на тэрыторыю РФ, спытаў, што гэтыя людзі там робяць і ці не будзе гэта яшчэ большай эскалацыяй.

«Здымкі – рэч сур'ёзная. Калі ёсць здымкі, значыць, яны нешта паказваюць», – заявіў Пуцін.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што супрацоўніцтва Расеі і КНДР – унутраная справа дзвюх краінаў.

«Сёння ратыфікаваная наша дамова [аб усёабдымным стратэгічным партнёрстве]. Там ёсць артыкул 4 [аб ваеннай дапамозе ў выпадку нападу на адну з краінаў], і мы ніколькі ніколі не сумняваліся, што паўночнакарэйскае кіраўніцтва ставіцца да нашых дамоўленасцяў сур'ёзна. Але што і як мы будзем рабіць – гэта ўжо наша справа ў рамках гэтага артыкула», – адзначыў Пуцін.

Раней у Нацыянальнай выведнай службе Паўднёвай Карэі паведамілі, што КНДР ужо перакінула першую групу салдатаў ва Уладзівасток для праходжання падрыхтоўкі, а ў агульнай колькасці Пхеньян мае намер даць Пуціну чатыры брыгады на 12 тыс. чалавек для ўдзелу ў вайне супраць Украіны.

Акрамя гэтага, на фронт могуць рушыць падраздзяленне спецыяльнага прызначэння, а таксама лётчыкі, якія будуць кіраваць расейскімі Су-25 і МіГ-29.

ЗША таксама пацвердзілі прысутнасць паўночнакарэйскіх вайскоўцаў у Расеі ў колькасці 3 тыс. чалавек.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках