24 кастрычнiка 2024, Чацвер, 22:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка пра фальсіфікацыю выбараў: Ну, добра, няхай 3% – не 82

18
Лукашэнка пра фальсіфікацыю выбараў: Ну, добра, няхай 3% – не 82

Дыктатар публічна прызнаўся, што яму намалявалі «перамогу» на выбарах у 2020-м годзе.

Аляксандр Лукашэнка на палях саміту БРІКС у расейскай Казані даў інтэрв'ю «Известиям», дзе заявіў, што на выбарах 2020 года яму прыпісалі галасы – інакш кажучы, што мела месца фальсіфікацыя.

Як вынікае са словаў Лукашэнкі, прыпіскі ў бюлетэнях узнікаюць на ўзроўні кіраўнікоў абласцей, якія «спаборнічаюць» у завышэнні вынікаў.

– Я нават прызнаўся, што… ну, добра, там, 82 ці колькі было адсоткаў [афіцыйна]. У губернатараў – і ў вас [у Расеі], і ў нас ёсць такое спаборніцтва: Гомельская вобласць там – 79%, ну, я тут буду ўсё рабіць, каб было 79,5%. 80%? Ну, 80 і дзве дзясятыя, – расказаў дыктатар.

Лукашэнка прызнаў, што «гэта (фальсіфікацыі. – Заўвага.) магчыма», але падкрэсліў, што ў яго самога «такіх звестак няма».

– Вось, магчыма, ведаю, што такія тэндэнцыі бываюць. Ну добра, няхай 3% – не 82, а 78%. Ну няхай 5% – хай 75% я рэальна набраў. Але ніхто не аспрэчвае перамогу, – заявіў узурпатар.

Нагадаем, паводле інтэрнэт-апытанняў, у Лукашэнкі ў 2020-м годзе быў рэйтынг ад 1 да 3 адсоткаў. Пасля гэтага «Саша 3 адсоткі», як яго празвалі беларусы, пастанавіў забараніць інтэрнэт-апытанні.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках