24 кастрычнiка 2024, Чацвер, 22:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ГУВ: КНДР ужо перакінула ў Расею 12 тысяч салдат

8
ГУВ: КНДР ужо перакінула ў Расею 12 тысяч салдат

Частка з іх ужо ў Курскай вобласці.

Паўночная Карэя перакінула ў Расею ўжо блізу 12 тысяч вайскоўцаў. Частка з іх ужо знаходзіцца ў Курскай вобласці.

Пра гэта паведамляе Галоўная ўправа выведкі Мінабароны Украіны.

«Першыя падраздзяленні вайскоўцаў з КНДР, якія прайшлі навучанне на ўсходніх расейскіх палігонах, ужо прыбылі ў зону баявых дзеянняў расейска-ўкраінскай вайны. Дарэчы, 23 кастрычніка 2024 года іх з'яўленне зафіксаванае ў Курскай вобласці РФ», – паведамілі ў ГУВ.

А наогул, паводле ацэнак выведкі, колькасць перакінутых у Расею паўночнакарэйскіх вайсковых зараз складае блізу 12 тысяч чалавек, сярод іх - 500 афіцэраў, у тым ліку тры пхеньянскія генералы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках