24 кастрычнiка 2024, Чацвер, 20:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ратамцы прадаецца кватэра па $5200 за квадратны метр

15
У Ратамцы прадаецца кватэра па $5200 за квадратны метр

Як яна выглядае?

У аграгарадку Ратамцы, што недалёка ад Менска, прадаецца двухузроўневая трохпакаёвая кватэра-пентхаўс. Кошт жылля для прыгарада даволі высокі - амаль 700 тысяч даляраў, але планіроўка кватэры незвычайная, ды і інтэр'ер даволі цікавы, піша «Зеркало».

Трохпакаёвая кватэра размешчаная ў жылым комплексе «Пірс» з адрасам Марскі Рыф, 5. Гэта панэльны дом, ён быў пабудаваны ў 2021 годзе. Агульная плошча кватэры - 128 м ², жылая - 73 м ².

На першым паверсе размешчаная кухня-гасцёўня, яна займае амаль 46 «квадратаў», тут жа ёсць гасцявы санвузел і лоджыя. Вышыня столяў - амаль пяць метраў.

На другім паверсе размясціліся кабінет, спальня з вялікімі вокнамі і панарамным выглядам на лес, побач размешчаная вялікая гардэробная і санвузел. Вышыня столяў тут - тры метры.

Адзначаецца, што рамонт у кватэры быў зроблены якасны. Новым гаспадарам пакінуць мэблю, а таксама тэхніку - кавамашыну, духоўку, варачную панэль, пасудамыйку, пральную машыну, бойлеры, тэлевізары і кандыцыянеры.

Тэрыторыя каля дома закрытая і ахоўваецца, відэаназіранне ўсталяванае па ўсім перыметры комплексу.

Паблізу знаходзіцца сучасны дзіцячы садок, крама, кавярня, рэстарацыя, аптэка, аўтастаянка, ёсць зоны для барбекю, велабоксы, дзіцячыя і спартовыя пляцоўкі, дэкаратыўны водны канал і пляцоўка для выгулу хатніх жывёлін, АЗС, гасцінічна-забаўляльны комплекс «Робінсан клуб».

Гэтую кватэру прадавалі ў жніўні, тады яна каштавала 2 308 530 рублёў ці 700 000 даляраў. Цяпер жыллё патаннела - 2 209 593 рублі або 670 000 даляраў, пры такім кошце «квадрат» выходзіць 17 261 рубель або 5234 даляры.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках