«Барселона» ўпершыню за дзевяць гадоў распляжыла «Баварыю» ў Лізе чэмпіёнаў
3- 24.10.2024, 18:06
- 3,278
Каталонскі клуб забіў чатыры мячы ў браму чэмпіёна Нямеччыны.
«Барселона» распляжыла мюнхенскую «Баварыю» ў матчы трэцяга тура групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў. Сустрэча ў Каталоніі скончылася з лікам 4:1.
Хет-трыкам адзначыўся Рафінья, яшчэ адзін мяч за «Барселону» правёў Роберт Левандоўскі, які раней выступаў за «Баварыю». У складзе немцаў адзіны мяч правёў Гары Кейн. Характэрна, што для Рафіні гэта першы хет-трык у Лізе чэмпіёнаў. Ён - першы футбаліст за сем гадоў, які адзначыўся трыма галамі ў браму мюнхенцаў у Лізе чэмпіёнаў. Апошні раз падобнае ўдавалася Крыштыяну Ранальду. У 2017 годзе партугалец забіў тры мячы і дапамог сваёй камандзе падолець «Баварыю» з лікам 4:2.
Такім чынам «Барселона» атрымала першую разгромную перамогу над «Баварыяй» на сваім полі з 2015 года. Апошнія матчы для каталонцаў былі сапраўдным кашмарам, бо часта саступалі нямецкаму суперклубу. Напрыклад, апошнія чатыры матчы скончыліся з агульным лікам 11:0. А ў 2020 годзе «Баварыя» распляжыла спаборніка ў гасцях - 8:2!
У іншым матчы гульнявога дня «Ліверпуль» на сваім полі перамог «РБ Лейпцыг» з лікам 1:0. Мяч у гульні на 28-й хвіліне забіў Дарвін Нуньес з перадачы нападніка Махамеда Салаха.