24 кастрычнiка 2024, Чацвер, 20:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вялікабрытаніі выказаліся аб перадачы ў Гаагу матэрыялаў супраць Лукашэнкі

7
У Вялікабрытаніі выказаліся аб перадачы ў Гаагу матэрыялаў супраць Лукашэнкі

Лондан выступае за прыцягненне злачынцаў да адказнасці.

Вялікабрытанія шчыльна супрацоўнічае з Літвой, каб прыцягнуць беларускія ўлады да адказнасці за парушэнні правоў чалавека. Аб гэтым гаворыцца ў адказе МЗС краіны на пытанне аб падтрымцы перадачы Літвой у Міжнародны крымінальны суд (МКС) матэрыялаў з абвінавачваннямі на адрас Аляксандра Лукашэнкі.

Чалец брытанскай Палаты лордаў Дэвід Элтан задаў пытанне ўраду аб тым, "якую ўвага ён надаў перадачы Літвой справы Беларусі ў Міжнародны крымінальны суд, і ці падтрымлівае ён гэтую перадачу".

Яму 23 кастрычніка адказала парламенцкая намесніца міністра замежных спраў Джэні Чапман.

“Мы ведаем, што 30 верасня Літва накіравала запыт наконт беларускіх уладаў у Міжнародны крымінальны суд. Урад Вялікабрытаніі надае належную ўвагу гэтаму запыту. Мы шчыльна супрацоўнічаем з Літвой і іншымі міжнароднымі партнёрамі, каб прыцягнуць беларускія ўлады да адказнасці за жахлівае здушэнне правоў чалавека ў гэтай краіне», — гаворыцца ў яе адказе.

«Мы па-ранейшаму адданыя шырэйшым мерам адказнасці, у тым ліку шляхам фінансавання Міжнароднай платформы адказнасці для Беларусі (IAPB), якая збірае і захоўвае доказы злачынстваў, учыненых беларускім рэжымам», - адзначыла Чапман.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках