24 кастрычнiка 2024, Чацвер, 18:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турцыя падтрымлівае вяртанне Украіны да межаў 1991 года

1
Турцыя падтрымлівае вяртанне Украіны да межаў 1991 года

Уключаючы дэакупацыю Крыма.

Турцыя падтрымлівае тое, каб Украіна вярнулася да межаў 1991 года, аднак дыпламатычным шляхам. Пра гэта заявіў намеснік спікера Вялікага нацыянальнага сходу Турцыі Бекір Баздаг падчас Трэцяга парламенцкага саміту Крымскай платформы, паведамляе «Укрінфарм» у чацвер, 24 кастрычніка.

«Украіна пракладвае ўласны шлях і абараняецца ў жахлівай вайне. Разам з тым мы мусім ісці дыпламатычным шляхам і прытрымлівацца міжнароднага права. Мы перакананыя, што стратэгічнае бачанне, накіраванае на заканчэнне гэтага канфлікту [вайны Расеі супраць Украіны], яго развязанне павінна быць знойдзенае ў дыпламатычнай плоскасці, а не на полі бою», - адзначыў Баздаг.

У той жа час ён падкрэсліў, што вайна Расеі супраць Украіны пачалася 10 гадоў таму з акупацыі Крыма. Баздаг таксама запэўніў, што Турцыя ў далейшым будзе падтрымліваць Украіну ў аднаўленні суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці ў межах міжнародна прызнаных межаў, у тым ліку Крым.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках