Частка Менска засталася без электрычнасці
- 24.10.2024, 15:14
- 4,816
З-за адключэння секцыі ЦЭЦ-3.
Частка Менска заставалася без электразабеспячэння раніцай 24 кастрычніка.
А 10:54 пры выкананні планавых пераключэнняў на АРУ 110кВ Менскай ЦЭЦ-3 дзеяннем абароны шын адбылося адключэнне 1 секцыі 1 сістэмы шыны 110 кВ. Частка спажыўцоў Партызанскага, Першамайскага і Завадскога раёнаў засталася без электрычнасці. Былі запушчаны рэзервовыя крыніцы сілкавання.
Перабоі ў электразабеспячэнні былі ліквідаваныя. "Аб 11:30 усе спажыўцы былі забяспечаныя", — паведамляе Мінэнэрга.