24 кастрычнiка 2024, Чацвер, 16:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З'явіліся кадры, як смелыя жанчыны ў Пермі падпальваюць офіс «Адзінай Расеі»

3
З'явіліся кадры, як смелыя жанчыны ў Пермі падпальваюць офіс «Адзінай Расеі»

Момант патрапіў на відэа.

У Пермі дзве жыхаркі пад покрывам ночы падкраліся да рэгіянальнага офіса прапуцінскай партыі "Адзіная Расія" і кінулі ў вокны адразу некалькі бутэлек з "кактэйлем Молатава", у выніку чаго будынак загарэўся, інфармуе "Радыё Свабода" са спасылкай на расейскія масмедыя.

Цікава, але ў першапачатковых крыніцах падкрэсліваецца, што жанчыны, якія зладзілі падпал офіса кіроўнай партыі, былі маладымі (напісана ўвогуле «дзве дзяўчыны»).

Падпальшчыцы патрапілі на камеры відэаназірання, у руках у іх было 7 бутэлек з гаручай вадкасцю. Разбіўшы вокны ў будынку, яны шпурнулі ўнутр два «кактэйлі Молатава».

Пры гэтым адна з жанчын, на жаль, апяклася, але ім абедзвюм атрымалася шчасна ўцячы. Акрамя таго, яны яшчэ і паспелі зняць на камеру сам працэс, як кідаюць бутэлькі ў офіс "АР".

Паведамленне аб пажары паступіла ў ноч на 24 кастрычніка, пры гэтым агульная плошча ўзгарання складала блізу 40 метраў квадратных Расейскія службы сцвярджаюць, што пажар ужо патушаны, акрамя таго, вядзецца вышук падпальшчыц.

Падкрэсліваецца, што асобы падазраваных дагэтуль не ўстаноўленыя, іх знайсці і затрымаць не ўдалося.

Але самае цікавае, што ў дзень здарэння з офіса партыі "Адзіная Расія" адпраўлялі трохтонны груз на вайну ва Украіне. Праўда, член пермскай ячэйкі "Адзінай Расіі" Вячаслаў Грыгор'еў заявіў, што згаданы груз быў нібыта "гуманітарным".

У той жа час ён прагаварыўся, што дадзены падпал офіса "адзінаросаў" быў "помстай за падтрымку спецаперацыі ва Украіне", гэта значыць не выключана, той груз быў не зусім гуманітарнага тыпу.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках