Пад Менскам гарэла «школа будучыні»
1- 23.10.2024, 11:58
- 4,512
Яе пабудавалі ў 2020 годзе.
23 кастрычніка ў школе №1 вёскі Копішча Менскага раёна адбылося загаранне ў сантэхнічным памяшканні. Яно было патушанае яшчэ да прыезду пажарных.
У школе спрацавала пажарная сігналізацыя. Вучні і работнікі школы эвакуаваліся. Пацярпелых няма. Прычына ўзгарання высвятляецца, паведамляе МНС.
Школу №1 у Копішчы называюць "школай будучыні". Яна была пабудаваная ў 2020 годзе. Як паказана на сайце школы, у ёй навучаецца больш за 2300 дзяцей.