23 кастрычнiка 2024, Серада, 0:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апублікаваныя мемуары Аляксея Навальнага

9
Апублікаваныя мемуары Аляксея Навальнага
АЛЯКСЕЙ НАВАЛЬНЫ

Частка кнігі напісаная, калі расейскі палітык знаходзіўся ў зняволенні.

У аўторак амерыканскае выдавецтва Knopf апублікавала мемуары Аляксея Навальнага. Раней паведамлялася, што «Патрыёт» – так азагалоўленая кніга – выйдзе ў свет на 26 мовах, у тым ліку на расейскай.

Паводле словаў Юліі Навальнай, палітык пачаў пісаць кнігу пасля спробы атруціць яго ў 2020 годзе. Частка мемуараў напісаная пасля вяртання ў Расею, калі ён знаходзіўся ў зняволенні.

Аляксей Навальны памёр ва ўзросце 47 гадоў 16 лютага 2024 года ў калоніі «Палярны воўк» у горадзе Харп Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі, якую Amnesty International назвала адной з «самых суровых у Расеі».

У кнізе Навальны падрабязна тлумачыць, чаму ён пастанавіў вярнуцца дадому з Нямеччыны ў 2021 годзе – пасля таго, як пуцінскія агенты паспрабавалі забіць яго з дапамогай нервова-паралітычнага рэчыва «Навічок» і амаль атрымалі поспех у гэтым.

Пасля атручэння Навальны быў дастаўлены ў Нямеччыну для неадкладнай медыцынскай дапамогі, але як толькі ён вярнуўся на расейскую зямлю, яго арыштавалі.

Ягоны адказ, выкладзены ў пасмяротна апублікаваных мемуарах «Патрыёт», урывак з якога прыводзіць выданне The Washington Post, заключаецца ў тым, што ён «не мог не вярнуцца». Ён любіў Расею, любіў расейцаў (большасць з іх), адчуваў, што абавязаны прадаўжаць барацьбу з Пуціным, і разумеў, што калі ён застанецца ў выгнанні, то тым самым прызнае ўладу Пуціна над сабой.

Пад канец жыцця, седзячы ў адзіночнай камеры ў лагеры, ён пісаў, што ягоны план складаўся ў тым, каб не ажарсцвіцца і не азлобіцца, бо гэта азначала б пачатак ягонай паразы.

Навальны пісаў, што захапляўся дысідэнтамі савецкай эпохі, але што ягонай мэтай было не зрабіцца ізгоем, не знаходзіцца на задворках грамадства, але аб'яднаць суайчыннікаў і распаліць у іх імкненне да стварэння больш сумленнай сацыяльнай сістэмы. Ён заклікаў расейцаў змяніць сваю знакамітую звычку ганарыцца тым, як яны пераносяць цяжкасці, паколькі пры годным урадзе гэтыя цяжкасці не ўзніклі б.

«Наша няшчасная, змучаная радзіма мае патрэбу ў выратаванні, – падкрэсліваў Навальны. – Яна разрабаваная, параненая, кінутая ў агрэсіўную вайну і пераўтвораная ў турму, якой кіруюць самыя беспрынцыпныя і лжывыя нягоднікі».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках