22 кастрычнiка 2024, aўторак, 22:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Столтэнберг узнагароджаны дзяржаўнай узнагародай Нямеччыны

Столтэнберг узнагароджаны дзяржаўнай узнагародай Нямеччыны

Экс-генеральнага сакратара NATO праводзяць з пасады з воінскімі ўшанаваннямі.

Прэзідэнт Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер уручыў былому генеральнаму сакратару NATO Енсу Столтэнбергу, які нядаўна пакінуў сваю пасаду, адну з галоўных дзяржаўных узнагародаў ФРГ – Вялікі крыж ордэна «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Нямеччына». Цырымонія ўзнагароджання прайшла ў аўторак, 22 кастрычніка, у прэзідэнцкай рэзідэнцыі ў Берліне – палацы Бельвю, паведамляе DW.

Енс Столтэнберг дамогся таго, каб NATO стала «моцным і згуртаваным, чым калі-небудзь раней, – у той час, калі нам пагражае Расея», адзначыў прэзідэнт ФРГ. Ён дадаў, што ўнёсак былога генеральнага сакратара NATO ў бяспеку Нямеччыны і ўсяго альянсу мае «гістарычнае» значэнне.

Вялікі крыж ордэна «За заслугі» ўважаецца за адну з найважнейшых дзяржаўных узнагародаў Нямеччыны. Вышэйшы за яе – толькі Вялікі крыж асаблівай ступені ордэна «За заслугі», які можа ўручацца толькі кіраўнікам дзяржаваў.

Увечары таго ж дня міністр абароны Нямеччыны Барыс Пісторыюс правядзе ўрачыстую цырымонію, падчас якой Енса Столтэнберга з воінскімі ўшанаваннямі праводзяць з пасады.

«Будучы абаронцам трансатлантычнай ідэі, ён кіраваў альянсам дальнабачна і дзейна падчас свайго знаходжання на пасадзе», а значэнне калектыўнай абароны ў рамках NATO асабліва вырасла пасля пачатку расейскага поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну, гаворыцца ў заяве Мінабароны. «Енс Столтэнберг выканаў ключавую ролю ў гэтай сутнаснай змене за дзесяць гадоў свайго знаходжання на пасадзе», – падкрэслілі ва ўстанове.

Енс Столтэнберг перадаў пасаду генеральнага сакратара NATO былому прэм'ер-міністру Нідэрландаў Марку Рутэ 1 кастрычніка. У лютым 2025 года былы генеральны сакратар альянсу ўзначаліць Мюнхенскую канферэнцыю ў бяспецы. Упершыню кіраўніком гэтага прадстаўнічага форуму стане палітык не з Нямеччыны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках